Скрозь празрыстую заднюю крышку смартфона LG Fx0 можна пабачыць звычайныя дэталі смартфона: акумулятар, слоты для карты памяці і SIM-карты, вібраматор ды частку мацярынскай платы.

На японскім рынку цана LG Fx0 складзе 420 даляраў ЗША, аб пастаўках на іншыя рынкі пакуль няма звестак.

Fx0 – адзін з самых магутных Firefox-смартфонаў. Ён заснаваны на чыпе Qualcomm Snapdragon 400 з чатырохядзерным працэсарам на частаце 1,2 ГГц і відэапрацэсарам Adreno 305, мае 1,5 Гб аператыўнай памяці і 16 Гб унутранай памяці. Дыяганаль HD-дысплэя складае 4.7’’. Таксама смартфон мае камеры на 8 і 2.1 Мп.

***

Firefox OS – аперацыйная сістэма, прызваная канкураваць з Android у сегменце самых танных смартфонаў. Дазваляе запускаць праграмы, напісаныя з дапамогай вэб-тэхналогій (HTML5, CSS і JavaScript), што дазваляе хутка выконваць простыя праграмы.

На сёння Firefox OS не займае значнай долі рынку. Продажы ў Беларусі не плануюцца. Але ў суседняй Польшчы Firefox-смартфон Alcatel One Touch Fire прапануецца пры ўмове падпісання кантракту за 9 злотых (2,5 даляры), то значыць па цане звычайнай «званілкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?