Злева направа: Дзмітрый Моцны, Павал Севярынец, Алег Аксёнаў. 

Злева направа: Дзмітрый Моцны, Павал Севярынец, Алег Аксёнаў. 

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што БХД у 2015 годзе распачне кампанію салідарнасці з Ірынай Моцнай і плануе звярнуць увагу на недарэчнасць заканадаўства, якое рэгулюе адносіны дзяржавы і прыёмных сем'яў.

«Пасыл з іх [мясцовых чыноўнікаў — К.Х.] боку просты: мафія бессмяротная, хто замахнуўся на мясцовае начальства, таго трэба знішчаць. І раённыя ўлады мэтанакіравана вядуць гэтую кампанію з дапамогай пракуратуры, з дапамогай міліцыі, з дапамогай усяго райвыканкама. Фактычна ў кожным раёне ёсць такая гісторыя, прыклады, на якіх раённая ўлада паказвае, што яна ўсемагутная», — сказаў Павел Севярынец.

Севярынец патлумачыў, што ў новым годзе БХД накіруе зварот у міжнародныя праваабарончыня арганізацыі. Таксама БХД збіраецца правесці інфармацыйную кампанію, ккаб праінфрмаваць насельніцтва на прыкладзе сям'і Ірыны Моцнай, з якімі парушэннямі закону з боку мясцовых чыноўнікаў можна сутыкнуцца і як з гэтым змагацца. У студзені БХД плануе правесці круглы стол з удзелам прыёмных сем'яў, што падвяргаюцца пераследу чыноўнікамі, а таксама ініцыяваць прыняцце паправак у сямейнае заканадаўства Беларусі.

Павал Севярынец таксама заклікаў пісаць Ірыне Моцная ў СІЗА па адрасе: 212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Ірына Моцная. 

Ірына Моцная. 

Нагадаем, што прыёмную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную Клімавіцкі раённы суд прысудзіў да 4 гадоў зняволення. Ірыну празналі вінаватай у парушэнні артыкула 176 (Злоўжыванне правамі апекуна або папячыцеля), ч.2 арт. 154 (Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны, альбо непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або залежаць) і ч.1 арт. 183 (Незаконнае пазбаўленне волі, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо якое суправаджалася пакутамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Да гэтага ўлетку 2014 года ў сям'і Моцных адабралі прыёмных дзяцей.

Сама Ірына, яе сын Дзмітрый, а таксама сябры БХД упэўнены, што сапраўдная прычына пераследу Ірыны Моцнай — помста чыноўнікаў за яе актыўную пазіцыю ў адстойванні правоў, гарантаваных ёй як прыёмнай маці. У якасці «спускавога кручка» ўсёй гісторыі сама Ірына называла патрабаванне зрабіць рамонт у доме, выдзеленым Моцным пад дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Сама Моцная казала, што яе скаргі ў Кмітэт дзяржкантролю сталі падставай для звальнення былога старшыні Клімавіцкага раёна Віталя Грышанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?