Суд Мінскага раёна 24 снежня прысудзіў намесніку старшыні КХП-БНФ Юрасю Беленькаму штраф у 3 750 000 рублёў (25 базавых велічыняў). Як паведамляе Радыё «Свабода», на палітыка быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства — мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада.

Разгляд справы пачаўся яшчэ 3 снежня, але некалькі разоў быў пераносіўся.

Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка на 7,5 мільёна рублёў за шэсце ў Курапаты і Лошыцу. Штраф па выніках трох судоў складае 11 250 000 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру