Руся і Надзея Чугунова ездзілі ў Друю, каб пазнаёміцца з чароўнымі мясцінамі ды зняць музычны фільм пры дапамозе рэжысёра Арцёма Лобача. Усю ноч яны правялі ў мясцовым касцёле, спявалі ды эксперыментавалі з акустыкай. Між іншым, запісалі там відэа на песню «Колядо».

У арыгінале яна больш доўгая, але дзяўчаты вырашылі зрабіць скарочаную версію — каб не сапсаваць людзям знаёмства з архаікай доўгімі спевамі, кажуць.

«Архаічныя спевы не кожны можа слухаць спакойна, такі старажытны жанр патрабуе гатоўнасці і асаблівай ступені асэнсаванасці. Мы спадзяемся, што наша архаічнае караоке спадабаецца людзям, і яны з радасцю будуць бавіць час пад гэтае відэа», — сказала Руся парталу Tuzin.fm.

Shuma прапануе выконваць сваё караоке пры нагодзе за святочным сталом. Калі госці скажуць: «А давайце песню спяем!», дык можна заспяваць якраз «Колядо». Гэта весела, прыгожа і проста ў выкананні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?