Удзельнікі ХХII пазачарговай канферэнцыі Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», якая адбылася сёння ў Мінску, унеслі шэраг істотных змяненняў у статут гэтай арганізацыі.

Адным з галоўных новаўвядзенняў стала скасаванне апякунскага савета і ўстанова назіральнага савета БФСТ «Дынама», старшынёй якога будзе міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Цэнтральны савет дынамаўскага таварыства ўзначальвае Генадзь Калеснік.

Згодна з новай рэдакцыяй статута БФСТ «Дынама» яго вышэйшым органам застаецца канферэнцыя, а цэнтральны і назіральны саветы будуць кіраваць дзейнасцю таварыства ў перыяд паміж яго канферэнцыямі. Цэнтральны савет будзе збірацца не радзей за адзін раз на год.

Новы статут уступіць у сілу пасля яго зацвярджэння ўказам кіраўніка дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру