Пошукам вінаватых у сітуацыі з пастаўкамі беларускай прадукцыі зоймуцца следчыя органы Беларусі і Расіі. Адпаведныя даручэнні былі дадзены Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, паведаміў сёння журналістам памочнік прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.

«Трэба наогул не дапускаць такіх здарэнняў, якія адбыліся цяпер з нашымі прадпрыемствамі мяса-малочнай галіны. Ёсць устаноўка і Прэзідэнта Расіі (ён Бастрыкіну (старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін) гэта даручыў), і нашага Прэзідэнта (ён даручыў нашаму Следчаму камітэту) паглядзець, хто гэта задумаў, каму гэта выгадна. Аж да крымінальных спраў», — заявіў Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, калі адпаведная тэма абмяркоўвалася прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Маскве, то расійскі лідар адзначыў, што гэтыя рашэнні прымаліся без яго ведама. «Таму запрасілі і кіраўніка расійскай мытні, Данкверта (кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт). І яны спрабавалі апраўдацца. Але як можна апраўдацца Рассельгаснагляду, калі па нейкіх парушэннях вы адразу закрываеце 21 прадпрыемства, а потым пачынаеце правяраць… А там, аказваецца, нармальная вытворчасць еўрапейскага ўзроўню з усімі стандартамі, з добрай прадукцыяй. Будуць разбірацца, аж да крымінальных спраў», — сказаў Радзькоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру