У выніку авіякатастрофы 17 ліпеня загінулі 283 пасажыры і 15 членаў экіпажу

У выніку авіякатастрофы 17 ліпеня загінулі 283 пасажыры і 15 членаў экіпажу

Служба бяспекі Украіны абвергла інфармацыю Следчага камітэта Расіі аб дачыненні ўкраінскага самалёта да крушэння малайзійскага «Боінга» ў Данецкай вобласці.

У прэс-службе СБУ заявы расійскіх следчых назвалі «чарговым фэйкам» і заявілі, што здзіўленыя такой аператыўнасцю расійскага ведамства.

Раней у СКР заявілі, што знайшлі і дапыталі так званага «сакрэтнага сведку», які ў інтэрв'ю газеце «Комсомольская правда» паведаміў аб палётах штурмавікоў Су-25, якія базаваліся ў раёне Днепрапятроўска, у дзень катастрофы.

Мужчына, імя якога не раскрываецца, сцвярджаў, што «Боінг» быў нібыта збіты украінскім вайсковым самалётам, якім кіраваў лётчык Уладзіслаў Валошын.

СБУ прызнала, што ўкраінскі лётчык Валошын існуе, але ў дзень крушэння малайзійскага авіялайнера ніякіх вылетаў ён не здзяйсняў.

«Як было ўстаноўлена, 17 ліпеня 2014 авіяцыя паветраных сіл Узброеных сіл Украіны ў адпаведнасці з планам правядзення антытэрарыстычнай аперацыі не ўжывалася», — заявіў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі.

«Згаданы вайсковец, капітан Валошын у гэты дзень палётаў не ажыццяўляў, а яго самалёт знаходзіўся ў рамонце з-за пашкоджання падчас аварыйнай пасадкі 16 ліпеня 2014», — дадаў прадстаўнік СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?