Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленне расійскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях. 

Факт увозу ў Расійскую Федэрацыю сухога абястлушчанага малака, якое суправаджаецца несапраўдным якасным пасведчаннем, быў устаноўлены інспектарамі 23 снежня падчас правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у пункце папярэдняга апавяшчэння «Чырвоная Горка» на расійска-беларускім участку мяжы. 

«У сувязі з тым, што прадпрыемства-адпраўнік ААТ «Здравушка-мілк» не забяспечыла гарантыю бяспекі і якасці 20 тон прадукцыі, упраўленнем Рассельгаснагляду прынята рашэнне пра яе вяртанне ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Між тым, ААТ «Здравушка-мілк» у Барысаве (Мінская вобл.) з'яўляецца адным з найбольш вядомых вытворцаў натуральных малочных прадуктаў у Рэспубліцы Беларусь, адзначае афіцыйны сайт прадпрыемства.

«Увесь калектыў прадпрыемства на чале з генеральным дырэктарам Лапіцкім Уладзімірам Міхайлавічам маюць усе падставы для вырашэння важных задач перспектыўнага развіцця камбіната. Бо на прадпрыемстве працуюць вопытныя, кваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць багаты вопыт у вытворчасці малочнай прадукцыі і пастаянна ўдасканальваюць свой прафесійны ўзровень», - сцвярджаюць на ААТ «Здравушка-мілк».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру