24 снежня аднавіў працу 21 раней закрыты па рашэнні Міністэрства гандлю магазін «Мегатоп», паведаміла БелаПАН служба па сувязях з грамадскасцю гэтай кампаніі. 

Такім чынам, можна лічыць вырашаным пытанне прыпынення працы магазінаў, звязанага з неадпаведнасцю патрабаванням указа прэзідэнта № 567 «Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў» ад 5 снежня. 

Як паведамілі ў кампаніі «Мегатоп», яна выканала патрабаванні Міністэрства гандлю і асартымент магазінаў папоўніўся новымі таварамі беларускай вытворчасці. Пры гэтым падкрэсліваецца, што, «нягледзячы на ўсе перыпетыі, звязаныя з часовым закрыццём магазінаў, а таксама змяненнямі ў эканоміцы краіны», кампанія пакінула цэны на ранейшым узроўні, замарозіўшы іх. 

У адпаведнасці з указам кампанія «Мегатоп» аператыўна заключыла дагаворы з шэрагам беларускіх вытворцаў абутку, што дазволіла прадставіць у гандлёвай сетцы ўсе тавары, пералічаныя ў асартыментным пераліку, дададзеным да ўказа прэзідэнта.

Зараз у магазінах «Мегатоп» асноўны асартымент уласнай вытворчасці і ўласных гандлёвых марак дапоўнены прадукцыяй такіх вытворцаў, як ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман», ЗАТ «Сівельга», ААТ «Абутак», СЗАТ «ОТЫКА» і Мінскае абутковае ААТ «Прамень». 

Пры гэтым кампанія паведамляе, што разглядае гэтую меру як часовую. 

Адзначаецца, што «Мегатоп» мае сваю ўласную вытворчасць у Віцебску. Цяпер там выпускаецца жаночы абутак пад гандлёвай маркай Happy Family. У рознічным тавараабароце прадукцыя гэтай маркі дасягае 15%. «Улічваючы новыя рэаліі», кампанія плануе найбліжэйшым часам пашырыць свае вытворчыя магутнасці і наладзіць выпуск мужчынскага і дзіцячага абутку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру