Мінскае «Дынама» выйграла сёмы матч запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

Сёння, 24 снежня, каманда Любаміра Покавіча выйграла на «Мінск-Арэне» па булітах у аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі СКА (Санкт-Пецярбург) — 2:1 (0:0, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 2:1). 

У асноўны час у «Дынама» шайбу закінуў Нік Бэйлен. Вырашальны буліт — Раян Веске.

Пасля 37 гульняў «Дынама» з 66 баламі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі

Наступныя два матчы мінскае «Дынама» таксама правядзе дома: 27 снежня — з дынамаўцамі Рыгі, 29-га — з падольскім «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?