Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 9 за 2014 год), які з’яўляецца лагічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год «Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час».

Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануецца панарама гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаная наступнаму, асобнаму перыяду мадэрнай эпохі — нашаму «доўгаму ХІХ стагоддзю». Гэты том плануецца выдаць у дзвюх частках, гэту нумар – першая з іх. У яго ўвайшлі працы, прысвечаныя нацыянальным працэсам і сацыяльнай гісторыі. Пры гэтым аўтарамі асвятляецца гісторыя не толькі беларусаў, але і іншых этнічных груп нашага краю, у першую чаргу габрэяў і палякаў. Сярод аўтараў нумара: Аляксандр Шлюбскі, Леў Цвяткоў, Міхайла Піятуховіч, Уладзімір Пічэта, Даніла Васілеўскі, Міхаіл Мялешка, Ізраіль Сосіс, Г. Перлін, Саламон Кацэнбоген, Рыгор Рак, Янка Ляўчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?