Міністэрства гандлю Беларусі 22—24 снежня прыпыніла працу 11 інтэрнэт-крам у сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінгандлю, паведамляе БелТА.

Раней паведамлялася пра закрыццё яшчэ шэрагу інтэрнэт-крам. Падставай для прыняцця такога рашэння было парушэнне заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, якія выказаліся ў незахаванні патрабаванняў аб размяшчэнні на сайце цэны выключна ў беларускіх рублях, поўнай інфармацыі аб прадаўцы, вытворцы і імпарцёры.

Прыпыненая праца наступных інтэрнэт-крам

1. sfera.by
2. mobilgsm.by;
3. radiomarket.by;
4. energo.shop.by;
5. redmond.by;
6. artway.by;
7. stroygip.by;
8. limpopo.by;
9. pentagon.by;
10. connector.by;
11. aqua-decor.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру