corriere.it

corriere.it

Пра гэта Папа Францішак заявіў 25 снежня падчас святочнага паслання, звяртаючыся да тысяч вернікаў на ватыканскай плошчы, з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра, паведамляе Радыё Ватыкана.

«Няхай Ісус — Збаўца свету — сцеражэ тых, хто пакутуе ва Украіне і надорыць гэту любімую зямлю пераадоленнем напружанасці, перамогай над нянавісцю і гвалтам і распачне новы працэс братэрства і прымірэння», — сказаў ён.

Папа таксама звярнуў увагу на канфлікты ў Іраку, Сірыі, Лівіі, Нігерыі, звярнуў увагу на праблемы бежанства, пераслед этнічных і рэлігійных груп. 

«Няхай Ісус выратуе тых дзяцей, якія з’яўляюцца ахвярамі насілля, сталі аб’ектам гандлю людзьмі або былі вымушаны стаць салдатамі, сталі ахвярамі злоўжыванняў. Няхай дасць суцяшэнне сем’ям загінулых на мінулым тыдні ў Пакістане дзяцей. Няхай будзе блізка да ўсіх, хто пакутуе ад хвароб, у прыватнасці, да ахвяр эпідэмій ліхаманкі Эбола, асабліва ў Ліберыі, Сьера-Леонэ і Гвінеі. Сардэчна дзякуючы тым, хто імкнецца дапамагчы хворым і іх сем’ям, я зноў тэрмінова заахвочваю даць ім неабходны догляд і лячэнне», — сказаў пантыфік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0