25 снежня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у ходзе якой былі абмеркаваны сумесныя праекты і варыянты прадастаўлення Беларусі фінансавай падтрымкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністры дзвюх краін дамовіліся аб прыняцці «ўзгодненых сістэмных мер па функцыянаванні нацыянальных эканомік з улікам неспрыяльных знешніх умоў».

Пры гэтым адзначана, што пераадоленню цяжкасцяў будзе спрыяць Еўразійскі эканамічны саюз дзяржаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру