У Мінску ў бойцы забіты 18-гадовы хлопец. Абставіны канфлікту высвятляе Партызанскі РАСК Мінска, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Следчага камітэта Беларусі.

Следча-аператыўная група на месцы здарэння 24 снежня ўстанавіла, што каля 22.00 паблізу дома 5 па бульвары Трактарабудаўнікоў адбыўся канфлікт паміж групай моладзі і двума мужчынамі 1972 і 1964 гадоў нараджэння. Падчас сваркі маладому чалавеку 1996 нараджэння нанесенае пранікальнае нажавое раненне. Хлопец сканаў да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, рэанімацыйныя мерапрыемствы вынікаў не далі.

Па факце забойства маладога чалавека заведзеная крымінальная справа. Адзін з мужчын затрыманы ў якасці падазраванага. Высвятляюцца абставіны таго, што адбылося.

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія з'яўляюцца відавочцамі падзей або валодаюць іншай значнай па справе інфармацыяй, звярнуцца ў Партызанскі (г.Мінска) РАСК асабіста па адрасе: завулак Стаханаўскі, 5 або па наступных тэлефонах: (017) 230-81-45, (017) 230-80-22, а таксама па тэлефонах дзяжурнай частцы Партызанскага РУУС (017) 230-34-34 і дзяжурнай часткі УСК па г.Мінску (017) 395-75-67.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0