Каб набыць даляр, беларус мусіць даплаціць 30% да ягонага кошту. З нязручнасцямі пры куплі валюты сутыкаюцца жыхары яшчэ некалькі краін. Расійскі блогер Ілля Варламаў апісаў іх досвед.

Аргенціна

У мясцовай валюты няпростая гісторыя: за XX стагоддзе яна перажыла чатыры дэнамінацыі, а пасля вялікага крызісу 2001-2002 гадоў не змагла ўмацавацца. Інфляцыя вельмі вялікая, грошы таннеюць хутка, і натуральна, што попыт на даляры вельмі высокі. Да 2011 года адток капіталу за мяжу дасягнуў адзнакі ў $21 мільярд, і ўрад у адказ на гэта забараніў куплю замежнай валюты для назапашвання. Можна было купіць грошы для замежных паездак, але толькі падаўшы спецыяльнае прашэнне. У студзені гэтага года купляць і захоўваць даляры дома зноў дазволілі, але таксама з агаворкамі — гэта могуць рабіць толькі тыя людзі, чый задэклараваны даход перавышае два мінімальныя заробкі. Акрамя таго, купіць валюту вы можаце не больш чым на 20% свайго месячнага заробку, і з гэтай пакупкі давядзецца заплаціць 20% падатку.

У той жа час існуе велізарны чорны рынак, дзе даляры можна дастаць без усялякіх абмежаванняў, але па значна больш высокім курсе.

Венесуэла

Першы савет, які даюць турыстам, якія адпраўляюцца ў Венесуэлу, — бярыце наяўныя даляры. Можна, вядома, расплачвацца і банкаўскімі картамі, але па афіцыйным курсе, які менш за неафіцыйны ў 3 разы.

Сацыялістычная дзяржава, якая экспартуе нафту, амаль усё купляе за мяжой. Гучыць знаёма? Інфляцыя тут складае каля 60% за год. Тут дзейнічаюць адразу тры афіцыйныя курсы даляра і адзін неафіцыйны — самы нізкі, 6 балівараў за $1, прызначаны для кампаній-імпарцёраў самых важных тавараў накшталт ежы і лекаў, за 11 балівараў можна купіць валюту для ўсяго астатняга імпарту, за 50 — для чаго заўгодна на ўрадавым аўкцыёне.

Тым часам на чорным рынку курс даляра складае ўжо 150 балівараў.

З замежнымі паездкамі таксама ўсё няпроста — звычайныя грамадзяне могуць траціць не больш за $400 на год на інтэрнэт-пакупкі за мяжой, уключаючы браніраванне гатэляў і іншае, прычым толькі з крэдытных карт, выдадзеных не раней, чым шэсць месяцаў таму. Гэта прычыняе венесуэльцам вялікія нязручнасці і змушае іх прыдумляць розныя схемы, калі за гасцініцу па чарзе плацяць некалькі членаў сям'і са сваіх банкаўскіх карт. Пры паездках за мяжу таксама ёсць ліміты — можна траціць не больш за $2500 з карты і не больш за $500 наяўнымі, прычым для гэтага падыходзяць толькі выдадзеныя мясцовымі банкамі крэдытныя (а не дэбетавыя) карты.

Тым часам падзенне цэнаў на нафту яшчэ больш пагаршае складаную эканамічную сітуацыю. Урад ўводзіць абмежаванні на продаж прадуктаў і ўстанаўлівае сканеры адбіткаў пальцаў у супермаркетах, ёсць праблемы з вадой і бензінам. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура спісвае ўсе гэтыя праблемы на спекулянтаў, кантрабандыстаў і капіталістычных ворагаў, якія толькі і думаюць пра крах гордай сацыялістычнай краіны.

Эфіопія

Усе аперацыі з замежнай валютай тут павінны праходзіць праз мясцовы Цэнтрабанк. Даляраў у краіне вельмі мала, таму нават кампаніям-імпарцёрам даводзіцца чакаць задавальнення сваіх заявак на валюту па тры месяцы, з поўнай перадаплатай. Звычайным грамадзянам даляры купляць таксама можна, але гэта не заўсёды атрымліваецца, і захоўваць іх доўга нельга — праз 45 дзён пасля пакупкі трэба даць справаздачу аб тым, як патраціў гэтыя грошы і здаць лішкі назад. Ліміт для замежных паездак сладае ўсяго $1000. Замежнікаў, якія прыязджаюць сюды са сваімі грашыма, таксама строга кантралююць — колькасць валюты для ўвозу не абмежаваная, але яе ўсю трэба дэклараваць і пераводзіць у быры, а пры ад'ездзе прад'явіць дакументы і чэкі, якія пацвярджаюць, што вы сумленна патрацілі свае грошы, інакш могуць і за краты кінуць, у суровую эфіёпскую турму. Калі ў вас да канца паездкі нешта засталося, то можна прайсці праз складаны бюракратычны працэс і абмяняць быры назад на даляры, па менш выгадным курсе. З сабой забраць можна толькі 100 быр (каля $2), калі не атрымалася сканвертаваць астатнія грошы, то іх застанецца толькі падарыць памежнікам. Падобная сітуацыя і ў суседняй Эрытрэі.

Эрытрэя

У краіне дзейнічак абмежаванне на абарот валюты. Проста так купіць даляры мясцоваму жыхару немагчыма. Калі вы раптам выязджаеце за мяжу, вам могуць выдзеліць трохі долараў (разлік ідзе $100 на суткі). Афіцыйны курс 15 мясцовых накфа за долар. На чорным рынку за даляр табе дадуць 30 або 40 накфа! Улады змагаюцца з чорным рынкам. На вуліцах і ў таксі часта працуюць пераапранутыя паліцыянты пад выглядам мянялаў, каб злавіць турыстаў. Асцярожней. Затое калі атрымоўваецца памяняць на чорным рынку вашы даляры, вы адразу становіцеся багацеем. Усе цэны для вас адразу ў 2-3 разы менш!

Узбекістан

Мясцовая валюта, сум, вельмі слабая. Сто даляраў у сумах важаць прыкладна 0,25 кілаграма. Таму нядзіўна, што мясцовыя жыхары імкнуцца праводзіць усе буйныя здзелкі ў далярах, інакш давялося б вазіць туды-сюды каляскі грошай. Да 2013 года тут былі афіцыйныя абменнікі і чорны рынак, прадавалі валюту з розніцай 20-30%, прычым у банках яе практычна ніколі не бывала, а выгадны афіцыйны курс быў даступны толькі мясцовай эліце, якая шмат на гэтым зарабляла. У лютым 2013 урад зусім забараніў продаж наяўных даляраў насельніцтву: цяпер тут можна трымаць валюту толькі на банкаўскіх картках. Само сабой, ёсць абмежаванні: кожныя тры месяцы можна купіць не больш за $2000 і потым здымаць не больш за $100 наяўнымі за суткі, прычым толькі за мяжой. Таму для таго, каб легальна перавесці свае грошы ў даляры, грамадзянам Узбекістана даводзіцца ехаць у іншую краіну і праводзіць там па 20 дзён кожныя тры месяцы. Сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што гэтыя карткі наогул не працуюць на тэрыторыі Узбекістана, уключаючы крамы «д'юці-фры». Натуральна, гэта нязручна, і людзі працягваюць карыстацца купляць нелегальныя даляры ў крымінальных мянялаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру