Пераможцы на 10 балаў апярэдзілі Настассю Малашкевіч, якая заняла другое месца. Гюнэш стала трэцяй. «Мілкі» Аляксандра Рыбака — толькі чацвёртыя. Вось песня Юзары:

Усяго ў нацыянальным фінале бралі ўдзел 15 выканаўцаў: Napoli, Дзяніс Ліс, Дарыя, Гюнэш, Яня Буцкевіч і гурт Muzzart, Валерыя Садоўская, Rostany, Жанет, Аляксей Грос, група Miлki, Uzari & Maimuna, гурт «Беатрыс», Віталь Варанко, Настасся Малашкевіч і Tasha ODI.

Сёлета прадстаўніка Беларусі выбіралі па новай схеме: 7 галасоў ад журы і толькі 1 ад гледачоў, якія галасавалі з дапамогай смс-паведамленняў і тэлефанаванняў. Гэта зводзіць уплыў гледачоў на вынік амаль да нуля.

Спачатку арганізатары агучылі вынікі народнага галасавання, згодна з якім выканаўцам расставілі балы ад 3 да 12. У выніку на першае месца выйшаў брэсцкі гурт Muzzart, на другое — Miлki, трэцяе — Uzari & Maimuna. Вось песня Muzzart:

1. Muzzart

2. Miлki

3. Uzari & Maimuna

4. Napoli

5. Беатрыс

6. Аляксей Грос

7. Анастасія Малашкевіч

8. Gunesh

9. Дзяніс Ліс

10. Tasha ODI

11. Валерыя Садоўская

12. Жанет

13. Дарыя

14. Rostany

15. Віталь Варанко

Далей 7 сябраў журы, імёны якіх былі агучаныя толькі перад пачаткам фіналу, выстаўлялі выканаўцам свае 10 ацэнак.

У выніку Uzari & Maimuna, набраўшы 76 балаў, занялі першае месца. Трое сябраў журы паставілі будучым пераможцам найвышэйшую адзнаку, адзін ацаніў выступ дуэта на 10, двое — на 8, яшчэ адзін — на 6 балаў.

Выніковае галасаванне выглядае наступным чынам:

1. Uzari & Maimuna — 76

2. Анастасія Малашкевіч — 66

3. Gunesh — 62

4. Miлki — 47

5. Аляксей Грос — 45

6. Napoli — 36

7. Muzzart — 30

8. Валерыя Садоўская — 28

9. Дзяніс Ліс — 19

10. Беатрыс — 16

11. Дарыя — 14

12. Tasha ODI — 10

13. Rostany — 9

14. Жанет — 5

15. Віталь Варанко — 1

Адзначым, што Uzari ужо браў удзел у адборачных турах. Але далей фіналу раней прайсці не атрымлівалася.

Фінал Еўрабачання-2015 пройдзе 23 траўня ў Вене. Паўфіналы адбудуцца 19 і 21 траўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру