Плацёжная сістэма MasterСard прыпыніла абслугоўванне картак расійскіх банкаў у Крыме ў сувязі з амерыканскімі санкцыямі.
Раней гэтаксама зрабіла плацёжная сістэма Visa.
«Гэта азначае, што мы больш не можам падтрымліваць эмісію і прыём карт у Крыме, а таксама іх абслугоўванне ў банкаматах », - гаворыцца ў афіцыйнай заяве Visa.
Да пачатку турыстычнага сезона крымскія ўлады плануюць знайсці альтэрнатыўную плацёжную сістэму.





