Святы Сінод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата разгледзеў паводзіны епіскапа Ужгарадскага і Закарпацкага Кірыла.

Святары адрэагавалі на апублікаваныя ў Фэйсбуку здымкі епіскапа, які падчас знаходжання ў зоне АТА трымаў у руках аўтамат і артылерыйскі снарад.

Паводле апублікаваных у СМІ тлумачэнняў Кірыла, ён «стаў ваяром Хрыста» і «асабіста паслаў нелюдзям Пуціна некалькі боекамплектаў, як пакаранне за акупацыю ўкраінскай зямлі».

УПЦ палічыла такія дзеянні грубым парушэннем кананічных правілаў, якія забараняюць святарам браць у рукі смяротную зброю.

Царква пастанавіла забараніць Кірылу удзельнічаць у богаслужэннях да поўнага пакаяння.

У рашэнні Сінода падкрэсліваецца, што святары могуць знаходзіцца сярод вайскоўцаў выключна для аказання духоўнай і дабрачыннай матэрыяльнай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0