Егіпет забараніў пракат фільма Рыдлі Скота «Зыход: цары і багі», спасылаючыся на гістарычныя недакладнасці, паведамляе Al-Arabiya.

Міністр культуры Егіпта Габер Асфур заявіў, што фільм нашпігаваны памылкамі, у тым ліку ў ім сцвярджаецца, што Маісей і яўрэі будавалі піраміды. «Гэта цалкам супярэчыць правераным гістарычным фактам. Гэта сіянісцкі фільм», — заявіў ён.

Паводле міністра, «сіянісцкі погляд на гісторыю ўтрымлівае гістарычныя недакладнасці, таму мы (улады Егіпта) вырашылі забараніць яго».

Раней фільм быў забаронены ў Марока.

Галоўную ролю ў фільме выканаў брытанскі і амерыканскі акцёр, родам з Уэльса, Крысціян Бейл (Christian Bale), шырока вядомы як выканаўца ролі Бэтмана ў аднайменнай культавай трылогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?