Ілюстрацыя welt.de

Ілюстрацыя welt.de

Грэцыя арганізавала буйную выратавальную аперацыю, каб эвакуіраваць каля 460 чалавек з парома «Норман Атлантык», які загарэўся на захад ад вострава Корфу.

Італьянскі паром, які перавозіў аўтамабілі і 466 пасажыраў з Грэцыі ў Італію, загарэўся ў Адрыятычным моры ў нядзелю раніцай. Па дадзеных агенцтва Ройтэрз, пажар пачаўся ў грузавым адсеку, дзе знаходзіліся 222 аўтамабілі.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што каля 150 чалавек ужо знаходзяцца ў выратавальных шлюпках, аднак з-за штармавога ветру пераправіць на іншае судна ўдалося пакуль толькі некалькі дзесяткаў чалавек. Прадстаўнікі берагавой аховы Грэцыі распавялі, што некалькі судоў атачылі паром «Норман Атлантык», каб паменшыць ўздзеянне моцных хваляў.

Паводле некаторых дадзеных, пажар на борце парома ўдалося ўзяць пад кантроль. Паведамленняў аб ахвярах няма.

Паром «Норман Атлантык». Архіўнае фота.

Паром «Норман Атлантык». Архіўнае фота.

Паром «Норман Атлантык». Архіўнае фота.

Паром «Норман Атлантык». Архіўнае фота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?