Паўднёвакарэйскія афіцыйныя асобы выключаюць верагоднасць таго, што кібератакі змогуць нанесці шкоду бяспецы ядзерных рэактараў на тэрыторыі Паўднёвай Карэі.

Кампанія Korea Hydro and Nuclear Power праводзіць вучэнні на блоках АЭС у мэтах праверкі абароненасці ад кібернападаў. Фота GETTY IMAGES.

Кампанія Korea Hydro and Nuclear Power праводзіць вучэнні на блоках АЭС у мэтах праверкі абароненасці ад кібернападаў. Фота GETTY IMAGES.

На мінулым тыдні невядомыя зламыснікі апублікавалі ў Twitter схемы двух ядзерных рэактараў паўднёвакарэйскіх АЭС, а таксама персанальныя дадзеныя 10 тысяч супрацоўнікаў кампаніі Korea Hydro and Nuclear Power, якая абслугоўвае АЭС.

Адзін з хакераў, якія ажыццявілі ўзлом, прадставіўся лідарам групы актывістаў па барацьбе з ядзернай энергетыкай і зброяй. Ён заявіў, што калі да 25 снежня ўрад Карэі не адключыць па меншай меры 3 рэактары, яго групоўка ажыццявіць ўзлом і выведзе іх са строю, паведамляе агенцтва REUTERS.

У адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі заявілі, што сістэма кіравання ядзернымі рэактарамі аддзеленая ад усіх знешніх сетак (у тым ліку інтэрнэт).

«Сістэма кіравання ядзерных рэактараў дзейнічае асобна ад знешніх інфармацыйных сетак, і яе ўзлом хакерамі па сутнасці справа немагчымая», — цытуе РОСБАЛТ заяву прэзідэнцкай адміністрацыі Сеула. Улады заявілі, што кібервойскі Міністэрства абароны ўзмоцняць назіранне за дзейнасцю хакераў у Сетцы.

Кампанія Korea Hydro and Nuclear Power заявіла, што апублікаваныя хакерамі схемы АЭС Gori і Wolsong не з’яўляюцца сакрэтнымі.

Паводле СМІ, паўднёвакарэйскія ўлады не адмаўляюць верагоднасці таго, што за нядаўнімі кібератакамі на АЭС стаіць КНДР. Пхеньян адмаўляе які-кольвек удзел ў серыі кібератак, называючы такія чуткі часткай «бруднай кампаніі» непапулярных паўднёвакарэйскіх лідараў.

У Паўднёвай Карэі знаходзяцца 23 ядзерныя рэактары, якія пастаўляюць адну траціну спажываемай ў краіне электраэнергіі. Тры з іх у дадзены момант спыненыя для бягучага рамонту або ў чаканні падаўжэння ліцэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?