25 вёсак і возера Юбілейнае ўключаны ў межы Горадні. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.

У выніку плошча абласнога цэнтру павялічылася больш чым у два разы. Гараджанамі аўтаматычна сталі 7 тысяч чалавек.

У межах Гродна апынуліся вёскі Малышчына, Лапенкі, Падкрыжакі, Панямонь, Ласосна, Калбасіна, пасёлкі Паўднёвы і Фабрычны. Горадам сталі лясніцтвы і прадпрыемствы, якія дагэтуль знаходзіліся «у раёне». Цяпер рашэнне пра пашырэнне Гродна мусяць зацвердзіць абласныя ўлады і ўрад краіны.

"Вечерний Гродно", Еўрапейскае радыё для Беларусі

Згаданыя ў артыкуле мясьціны на мапе Google'а

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0