Кіраўнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс выступіў на выставе высокіх тэхналёгій CES 2008 з праграмнай прамовай. У ёй ён паведаміў, што гэта ягоны апошні публічны даклад і ў ліпені ён мае намер скласьці зь сябе частку паўнамоцтваў кіраўніка Microsoft і ўшчыльную заняцца дзейнасьцю свайго дабрачыннага фонду.

Гейтс падкрэсьліў, што дзень складаньня паўнамоцтваў стане першым днём з таго часу, як яму споўнілася сямнаццаць, калі ён ня будзе паўнацэнным супрацоўнікам Microsoft.

«Я пакуль ня ведаю, як будзе праходзіць мой апошні дзень у якасьці кіраўніка. Гэта крыху дзіўна, ну вы ведаеце… Што б вы рабілі ў ваш апошні дзень?», — цытуе Гейтса прэсавая служба карпарацыі.

Паводле Lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0