«Каманда прэзыдэнта Беларусі» стала пераможцам чацьвёртага каляднага турніру аматараў хакею, што прайшоў у Менску. У фінале каманда Лукашэнкі перамагла расейцаў зь лікам 6:2.

Толькі аднойчы прыз зьехаў зь Беларусь. Летась у фінальным матчы каманда кіраўніка дзяржавы саступіла расейскаму “Газпрому”. Можа, акурат таму Расею сёлета прадстаўляў не “Газпром”, а клюб “Аўтатрэйд” з Тальяці.

На адкрыцьці турніру Лукашэнка параўнаў яго з чэмпіянатам сьвету сярод аматараў. У дзяржаўных СМІ таксама ўвесь час падкрэсьлівалася, што турнір аматарскі. І што ж за аматары гулялі ў складзе беларускай каманды поплеч з прэзыдэнтам і ягонымі сынамі? Сяргей Шыткоўскі, Аляксандар Макрыцкі, Вадзім Бекбулатаў, Алег Раманаў, Уладзімер Цыплакоў, Алег Хмыль, Аляксандар Андрыеўскі, Андрэй Кавалёў, Алег Мікульчык доўгія гады былі лідэрамі нацыянальнай зборнай і зусім нядаўна сышлі зь вялікага хакею. Некаторыя зь іх нават пагулялі ў НХЛ. Дзьмітрый Карпікаў і сёньня абараняе вароты лідэра нацыянальнага першынства “Кераміну” і зборнай краіны. Такім чынам, пакуль канадцы зь фінамі прывозяць у Менск дваровыя каманды, мы выстаўляем склад зборнай сямігадовай даўніны. І — ура! — перамагаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?