Тысячы супрацоўнікаў службаў бяспекі Францыі працягваюць пошукі братоў Саіда і Шэрыфа Куашы, якія ўдзельнічалі ў нападзе на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo ў Парыжы.

Раней два галоўныя падазраваныя ў нападзе на рэдакцыю Charlie Hebdo, як паведамляецца, абрабавалі аўтазаправачную станцыю на поўначы Францыі.

Паліцыя шукае падазраваных у населеных пунктах, размешчаных у лясной мясцовасці на паўночны ўсход ад Парыжа.

Паводле праваахоўных органаў, Саід Куашы ў 2011 годзе праходзіў у Емене баявую падрыхтоўку ў ісламістаў. Таксама высветлілася, што абодва браты былі ў спісе «неўязных» у ЗША.

Трэці падазраваны ў нападзе, 18-гадовы Амід Мурад, па паведамленнях прэсы, у чацвер вечарам па ўласнай ініцыятыве здаўся ў рукі паліцыі ў горадзе Шарлевіль-Мэзьер на паўночным усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?