Прэзыдэнт Гаюм

Жыцьцё прэзыдэнта Мальдываў, на якога быў зьдзейсьнены замах, выратаваў хлопчык, які адабраў у зламысьніка нож.

Як перадае агенцтва Асашыэйтэд прэс, замах на 70-гадовага прэзыдэнта Маюма Абдул Гаюма быў зьдзейснены падчас публічнага выступу палітыка. Невядомы, які выскачыў з натоўпу з нажом у руцэ, паспрабаваў параніць Гаюма ў жывот.

"Але 15-гадовы хлопчык стаў на ягоным шляху і выхапіў нож. Адзін сьмелы хлопец выратаваў жыцьцё прэзыдэнту", - цытуе агенцтва словы прадстаўніка ўраду Махамада Шарыфа.

Шарыф пацьвердзіў, што Гаюм не пацярпеў падчас інцыдэнту, а юнак быў дастаўлены ў шпіталь з парэзамі на руках.

Пасьля спробы замаху прэзыдэнт выступіў з радыё зваротам да народу, у якім падзякаваў падлетку, а грамадзян заклікаў да спакою.

"Мы не павінны прыбягаць да жорсткасьці і гвалту, нават калі ў нас існуюць разыходжаньні ў поглядах розных палітычных партый", - сказаў Гаюм.

Палітыка, які кіруе Мальдывамі з 1978 г., крытыкуюць за тое, што ён надта даўно знаходзіцца ва ўладзе. Пад ціскам Гаюм легалізаваў апазыцыйныя партыі і пагадзіўся правесьці сёлета выбары.

Бі-Бі-Сі

***

Мальдывы – дзяржава на выспах у паўночна-заходняй частцы Індыйскага акіяну. Плошча – 298 кв. кіляімэтраў, насельніцтва – 290 тыс. чалавек.

Насельніцтва – мальдыўцы (саманазва -- дывехі), мусульмане-суніты. Аснова эканомікі рыбалоўства і перапрацоўка рыбы, замежны турызм.

Сталіца Мале (63 тыс.) знаходзіцца на аднайменным востраве, які мае 2 ккм у даўжыню, і кілямэтар у шырыню, і цалкам пакрыты будынкамі і дарогамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0