Пачынаючы з гэтага году гандлёвы дом «Ліда‑рэгіён» плянуе штомесяц завозіць у Расею тавары лідзкіх вытворцаў на $1 млн.

Гандлёвы дом «Ліда‑рэгіён» быў створаны ў 2005 годзе ў якасьці прадпрыемства для прасоўваньня харчовых прадуктаў і прамысловых тавараў дзясятка буйнейшых лідзкіх прадпрыемстваў. Цяпер гандлёвы дом заключае дамовы зь іншымі беларускімі прадпрыемствамі на пастаўку іхняй прадукцыі ў Расею.

Напрыканцы 2007 г. прадпрыемства атрымала статус «Лідэра расейскай эканомікі», што ладзіцца сярод паўмільёну суб’ектаў гаспадараньня РФ. Генэральны дырэктар ГД Вячаслаў Жылінскі атрымаў ганаровае званьне «Топ‑мэнэджар Расейской Федэрацыі 2007»

СП, паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0