Photo by Indrė Mitrulevičiūtė, WLL

Photo by Indrė Mitrulevičiūtė, WLL

16 і 17 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у паўночна-заходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ноччу ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, максімальная днём 0.. +6°С.

18 студзеня надвор'е абумовяць больш актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы і як следства на большай частцы нашай краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы -2.. +3°, днём 0..+6°.

Па-ранейшаму такі тэмпературны фон будзе на 4-9 градусаў перавышаць кліматычную норму як для сярэдзіны студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?