Фота са старонкі life:) УКантакце
Паслуга «life:) Інтэрнэт Базавы» ўводзіць карыстанне трафікам па базавай цане ў 2200 рублёў за 1 Мб (у выпадку трафіку па WAP — 15600 рублёў за 1 Мб) у выпадку, калі не падключаныя іншыя паслугі доступу ў інтэрнэт, скончыўся перадаплочаны трафік на асноўным тарыфе альбо дадатковы пакет трафіку.
Ад сённяшняга дня ў выпадку сканчэння трафіку абаненту будзе прапанаваны выбар, ці карыстацца інтэрнэтам па такіх цэнах.
Па заканчэнні трафіку доступ у інтэрнэт будзе заблакаваны, а абанент будзе перанакіраваны на інтэрнэт-старонку, дзе яму прапануюць выбар: падключыць новы пакет трафіку ці карыстацца базавым тарыфам.
Аператар называе сервіс унікальным для Беларусі і нават рэдкім у Еўропе. А таксама абяцае ў хуткім часе яшчэ адзін праект, што «падтрымае ўжо даказаны намі імідж».
Пра кантроль расходаў у life:) можна пачытаць на сайце аператара. А «Наша Ніва» прапануе 9 спосабаў зэканоміць грошы на мабільным.





