Першыя маразы, якія ўдарылі ў новым годзе па Калінінградзкай вобласьці, прадэманстравалі геапалітычную уразьлівасьць расейскага анкляву ў сфэры газазабесьпячэньня. Як паведамілі сёньня, 10 студзеня, карэспандэнту ІА REGNUM у прэсавай службе мэрыі Калілінграду, блакітнае паліва паступае ў Калінінградзкую вобласьць па агульным газаправодзе, які сілкуе й сумежныя краіны — Літву й Беларусь. З надыходам жа маразоў літоўскія й беларускія спажыўцы газу пачалі браць паліва з газаправоду значна болей, чым звычайна. У выніку калінінградзкім цеплакрыніцам газу стала не хапаць, бо Калінінград — на канцы трубы.

Самымі напружанымі сталі суткі 5 студзеня, калі тэмпэратура зьнізілася да мінус 11 градусаў і падзьмуў моцны вецер. Кацельная пасёлка Прыбрэжнага і раённыя цеплавыя станцыі «Паўночная» і «Балтыйская» вымушаныя былі перайсьці на рэзэрвавы мазут, што адразу адбілася на якасьці забесьпячэньня цяплом, — паведамілі ў гарадзкой адміністрацыі.

У выніку ў дыспэтчарскай мэрыі за суткі прынялі больш за 200 званкоў з скаргамі на холад у кватэрах. Празь некалькі гадзін станцыі вярнуліся да звычайнага рэжыму працы, але яшчэ нейкі час спатрэбіўся на адваротную рэгуліроўку сыстэм пасьля пераходу на газ.

Кіраўнік гораду Аляксандар Ярашук запытаў у спэцыялістаў камітэту ЖКГ інфармацыю пра падобныя сытуацыі ў папярэднія гады для падрыхтоўкі бюджэтных сродкаў — мазут значна даражэйшы за газ.

Паводле ИА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0