Паводле рашэньня мясцовых саветаў дэпутатаў у шэрагу рэгіёнаў Беларусі павышаныя падаткі на паслугі мабільнай сувязі. У прэсавай службе аднаго з сотавых апэратараў адзначылі, што ў Менску й Магілёўскай вобласьці рашэньнямі мясцовых саветаў дэпутатаў стаўка падатку на паслугі мабільнай сувязі павялічылася ад першага студзеня 2008 году з 5% да 10%.

У той жа час у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях падатак павялічылі з 7% да 10%. У Віцебскай і Менскай абласьцях стаўка падатку засталася на ранейшым узроўні — 10%. Не памяняўся падатак на паслугі мабільнай сувязі і ў Гарадзенскай вобласьці, дзе ён складае 5%.

Цяпер рашэньні мясцовых уладаў праходзяць рэгістрацыю ў міністэрстве юстыцыі.

Адзначым, што ў 2007 годзе стаўкі падатку на паслугі сувязі мясцовыя ўлады, наадварот, зьніжалі. Гэтак, у Магілёўскай вобласьці стаўкі падатку былі летась зьменшаныя з 10% да 5%, у Гомельскай вобласьці — з 10% да 7%.

Паслугамі мабільнай сувязі ў Беларусі карыстаюцца больш за сем мільёнаў чалавек.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0