МЗС РФ выступіла з крытыкай рашэньня Канстытуцыйнага суда Ўкраіны ад 24 сьнежня 2007 г. аб абавязковым дубляваньні на ўкраінскую мову замежных фільмаў.

«Выклікае заклапочанасьць нядаўняе рашэньне Канстытуцыйнага суда Ўкраіны аб неабходнасьці дубляваньня альбо субтытраваньня на ўкраінскую мову фільмаў замежнай вытворчасьці, што трапляюць у кінапракат Украіны. Гэта зьяўляецца чарговым пацьверджаньнем нежаданьня ўкраінскіх уладаў цалкам і добрасумленна выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы», — гаворыцца ў камэнтары Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС РФ.

МЗС Расеі мяркуе, што дзеяньні Украіны не адпавядаюць Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў, што прадугледжвае заахвочваньне ўладамі распаўсюду кінапрадукцыі на мовах меншасьцяў.

Выклікае заклапочанасьць у расейцаў і агульная сытуацыя вакол рэгіянальных моваў: прынятае на аснове Хартыі рашэньне абласных і гарадзкіх уладаў шэрагу рэгіёнаў Украіны аб наданьні расейскай мове статусу рэгіянальнай былі прызнаныя неадпаведнымі Канстытуцыі і апратэставаныя пракуратурай.

СП, паводле korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0