У Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі салдат тэрміновай службы прымушалі падпісаць кантракт на тры гады катаваньнямі й зьбіцьцём.

Як распавяла расейскай «Новой газете» старшынька арганізацыі «Салдацкія маці Санкт‑Пецярбургу» Эла Палякова, да яе зьвярнулася маці аднаго х пабітых салдат. Паводле словаў маці, ейнага сына й яшчэ 34‑х салдат, якія праходзяць тэрміновую службу ў частцы № 44688 Тацкага гарнізону Сьвярдлоўскай вобласьці, трымалі ў намётах у 30‑градусны мароз, катавалі распаленай качаргой і моцна зьбівалі, каб прымусіць тых падпісаць кантракт на тры гады.

«Маці зьбітага салдата сказала мне, што салдаты тэрміновай службы зьвярнуліся ў пракуратуру», — расказала праваабаронца.

Між тым, вайсковы пракурор Тоцкага гарнізону ў размове з Элай Паляковай заявіў, што пракуратуры вядома пра трох пабітых салдатаў, па гэтых фактах ужо праводзяцца праверкі.

«Пра астатніх салдатах яму нічога не вядома», — расказала Эла Палякова.

Паводле: Дар’я Палыгаева, «Новая газета»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0