фота Васіля Фядосенкі, Reuters.com
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У пачатку тыдня краіна будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі арктычнага антыцыклону, разам з усходнімі вятрамі да нас будзе паступаць больш халоднае, але вільготнае паветра з кантынента і паказанні тэрмометраў панізяцца.
У аўторак, 20 студзеня, месцамі па поўдні чакаецца снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1… -7°С, максімальная днём -4 … + 2°С.
У сярэдзіне тыдня надвор'е на паўночным усходзе будзе вызначаць халодны антыцыклон, на паўднёвым захадзе — цыклон з цэнтрам над Міжземным морам.
Чакаецца праходжанне атмасфернага фронту, які прынясе снегапады.
У сераду і чацвер часам снег, па паўднёвым захадзе мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7 … -10°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.
У пятніцу-суботу часам снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7… -12°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.
У нядзелю маразы крыху ўзмоцняцца.
Тэмпература паветра на працягу сутак -2 … -9°С, ноччу пры праясненнях -10… -15°С. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.





