Харэўскi, С. В. Гiсторыя мастацтва i дойлiдства Беларусi / С.В. Харэўскi – Вiльня : ЕГУ, 2007. – 240 с., iл.

Падручнік уяўляе сабой панараму разьвіцьця мастацтва і дойлідзтва Беларусі ад старажытнасьці да канца ХХ ст.

Гэтая праца збольшага кампілятыўная. Аўтар прапануе oласную арыгінальную клясыфікацыю беларускай мастацкай культуры, уводзіць новыя тэрміны, вяртае забытыя і некалі забароненыя імёны творцаў. Вялікая ўвага прысьвечана мiжкультурным повязям беларусаў зь іншымі нацыянальнымі культурамі, уплыву творцаў з Беларусі на сусьветную мастацкую культуру.

Упершыню ў беларускім мастацтвазнаўстве прадстаўлена гісторыя мастацкай фатаграфіі, клясыфікаваныя архітэктура і мастацтва Заходняй Беларусі і эміграцыі. Высновы аўтара грунтуюцца на асабістым вывучэньні шырокага кола помнікаў.

Прапануецца студэнтам унiвэрсытэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкай культурай Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?