Эўрасаюз надасьць Малдове гандлёвыя прэфэрэнцыі ўжо ў студзені. Пра гэта заявіў намміністра замежных справаў Малдовы Валер Асталеп на паседжаньні ўраду. Гэта здарыцца пасьля 21 студзеня. У пералік тавараў для асымэтрычнага гандлю, бяз мытаў, павінны быць унесеныя каля 12 тысячаў найменьняў. Праўда, на пачатковым этапе ЭС можы вызначыць квоты на малдаўскія цукар і віно. З усіх краінаў СНД толькі Малдова зможа пакуль карыстацца гандлёвымі прэфэренцыямі з Эўрасаюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?