Іранскі генерал, які быў дарадцам ва ўзброеных фармаваннях ісламісцкай групоўкі «Хезбала» ў Сірыі, загінуў у выніку ізраільскага авіяцыйнага ўдара, заявіў афіцыйны Тэгеран на пачатку гэтага тыдня.
Разам з генералам Махамедам Алі Алахдадзі загінулі шэсць баевікоў ліванскай ісламісцкай арганізацыі, паведаміў сайт канала Foxnews.
Ізраіль не падцвердзіў, але і не абверг інфармацыю пра тое, што ягоныя сілы правялі бамбёжку сірыйскай тэрыторыі.
Ліванская шыіцкая групоўка «Хезбала», якая падтрымлівае шчыльныя сувязі з Іранам, пачала ўдзельнічаць у сірыйскай грамадзянскай вайне на баку рэжыма Башара Асада з 2012 года, асноўнымі праціўнікамі якога з'яўляюцца рознага роду сунніцкія — ісламісцкія ці прадэмакратычныя арганізацыі.
Прадстаўнікі ізраільскай разведкі, якіх цытуюць медыі, не выключаюць, што прадстаўнікі Ірана і «Хезбалы» маглі планіраваць атакі супраць Ізраіля ўздоўж ізраільска-сірыйскай мяжы.
Гэтак, у сакавіку 2014 года баевікі падарвалі на мяжы джып з ізраільскімі жаўнерамі, у выніку чаго атрымаў цяжкія раненні адзін чалавек.
Такім чынам, Ізраіль дэманструе «Хезбале», Ірану і Башару Асаду, што не дазволіць ліванскай ісламісцкай групоўке дзейнічаць уздоўж сваёй мяжы з Сірыяй, лічаць аналітыкі, якіх цытуе амэрыканскі інфармацыйны сайт mcclatchydc.com.
7 снежня 2014 года Ізраіль разбамбіў у Сірыі сховішчы з атрыманымі ад Расіі ракетнымі комплексамі С-300, якія маглі патрапіць «Хезбале»





