Кантынгент расійскай арміі ў Данецкай і Луганскай абласцях павялічваецца. Пра гэта паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў сераду ў Кіеве.

«З-за панесеных страт у тэхніцы і жывой сіле расійскі бок правёў нарошчванне сіл кантынгенту узброеных сіл РФ. У прыватнасці, у раёне Луганска зафіксавана з'яўленне значнай колькасці расійскіх салдат без апазнавальных знакаў. У горадзе Краснадон з'явілася каля 60 танкаў, больш за 50 БТР і БМП, а таксама каля 100 машын «Тыгр», - паведаміў ён.

Лысенка таксама падкрэсліў, што ў Горлаўцы адбываецца замена баевікоў «ДНР» на падраздзяленні расійскай арміі, а ў раёне Шахцёрска і Тарэза засяроджана каля 100 танкаў.

«Усё гэта сведчыць пра грубае парушэнне расійскім бокам мінскіх дамоўленасцей і працягу ваеннай агрэсіі супраць Украіны», - падкрэсліў спікер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?