Новы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў (злева), былы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч — справа, president.gov.by.

Новы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў (злева), былы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч — справа, president.gov.by.

Такое меркаванне выказаў сёння на прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Наконт пытання вывучэння гісторыі і геаграфіі на беларускай мове міністр правядзе нараду з педагагічным актывам Беларусі.

Плануецца, што пасяджэнне пройдзе да канца студзеня, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі навучальных устаноў усіх рэгіёнаў краіны, аўтарскіх калектываў, якія працуюць над стварэннем навучальных комплексаў, а таксама вучнёўскіх радаў.

«Вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі, вядома ж, трэба на беларускай мове. Я мяркую, што паступова самі дзеці прыйдуць да таго, што захочуць вывучаць палову ці большую частку прадметаў агульнаадукацыйнай школы на беларускай мове. Толькі праводзіць гэты працэс педагог павінен акуратна, з любоўю да мовы і разуменнем дзіцячай псіхалогіі», — сказаў міністр.

«Мы праводзілі ў БДУ спецыяльнае пасяджэнне і анкетаванне студэнтаў, педагогаў, супрацоўнікаў па вывучэнні магчымасцяў выкладання прадметаў на беларускай мове. Выказванні былі як «так», так і «супраць». А гэта значыць, што тым, хто хоча вывучаць сваю спецыяльнасць на беларускай, трэба даць гэтую магчымасць», — лічыць Міхаіл Жураўкоў.

Міністр падкрэсліў, што размаўляць на роднай мове павінен кожны паважаючы сябе беларус.

«У гэтым няма сумневу. Але пры гэтым мы павінны разумець, што ў Беларусі шмат рускамоўных жыхароў, і працэс вывучэння імі беларускай мовы павінен быць паступовым і якасным», — рэзюмаваў Міхаіл Жураўкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?