Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч мае намер ладзіць афіцыйна дазволеныя сустрэчы з грамадзянамі Беларусі. Цяпер мясцовыя актывісты будуць складваць адмысловую просьбу аб дазволе на сустрэчу зь Мілінкевічам. Такая ідэя ў актывістаў руху «За свабоду» зьявілася пасьля таго, як шэраг дзеячоў былі пакараныя за нібыта несанкцыянаваныя сходы з удзелам палітыка.

Грамадзяне будуць зазначаць, што мэта сустрэчы — гэта абмеркаваньне эканамічных і сацыяльных праблемаў у Беларусі. Сам Аляксандар Мілінкевіч перакананы, што сацыяльная тэматыка сустрэчаў будзе прыцягваць значную колькасьць людзей. А паплечнікі палітыка зазначаюць, што ўлады ня будуць мець прычынаў, каб ня даць згоды на сустрэчу зь Мілінкевічам.

Першыя сустрэчы палітыка з грамадзянамі пройдуць на пачатку лютага ў Маладэчне й Жодзіна.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0