У Мінску 20 студзеня адбыўся першы аўкцыён па продажы рэкламных месцаў на сценах у пераходах станцый метро.

Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 21 студзеня начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава, было прададзена 18 месцаў для рэкламы ў пераходзе станцыі «Малінаўка». 

«Раней такія аўкцыёны не праводзіліся, і на першым аўкцыёне было атрымана 270 млн. рублёў. Цэны падняліся ў 50-60 раз ад першапачатковай — менш як 1 млн. Самы дарагі лот — 69 млн. рублёў», — сказала Емяльянава. 

Паводле яе слоў, «цікавасць у прадпрымальнікаў ёсць». «Мы арганізавалі аўкцыён таму, што, калі звярнуліся прадпрымальнікі і юрасобы па арэнду такіх месцаў, быў вельмі вялікі попыт — да 10 на адно месца. Таму і было прынятае рашэнне Мінгарвыканкама аб правядзенні аўкцыёну. Выстаўлялася 23 месцы, прададзена 18. Праз месяц мы правядзем яшчэ адзін аўкцыён. Думаем яшчэ больш зарабіць грошай у бюджэт Мінска», — адзначыла начальнік упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?