Стваральнікі спектакля «Дзяды» паводле А.Міцкевіча — беларускі незалежны «Тэатр Ч» і рэжысёр Міхаіл Лашыцкі — гэтым разам звярнуліся да Бертальда Брэхта і падрыхтавалі для мінскага гледача новую «бомбу» — спектакль «Матухна Кураж і яе дзеці». Прэм'ера прайшла з аншлагам у Палацы культуры прафсаюзаў 21 студзеня.

Галоўная гераіня п’есы Ганна Фірлінг — гандлярка, вядомая пад імем Матухны Кураж, ездзіць па Еўропе са сваім фургонам. Гэта адзіная крыніца існавання для яе і яе дзяцей — двух дарослых сыноў і нямой дачкі. Кураж корміцца за кошт вайны — мір пагражае ёй спусташэннем. Аднак лёс яе дзяцей у ваенны час складаецца трагічна.

Пастаноўку спектакля, а таксама яго візуальнае вырашэнне ажыццявіў рэжысёр Міхаіл Лашыцкі. Адной з галоўных дзейных асоб у камедыі стала жывая і аўтарская музыка ў выкананні гуртоў «ili-ili» і «Naka». Пераклад п'есы зрабіў Генадзь Бураўкін. Прадзюсар спектакля — Андрэй Чорны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?