У Мінску сёння з 6.00 да 9.00 выпала каля 20% месячнай нормы ападкаў.
Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.
«Ападкі прынёс атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы. Больш за ўсё снегу выпала ў Мінску — 8 мм, што складае 19% ад месячнай нормы. Прырост снежнага покрыва — 8 см», - канстатавала Святлана Рыбакова.
Паводле яе слоў, у астатніх рэгіёнах Беларусі такога моцнага снегападу зафіксавана не было.
«Абвастрэнне адбылося менавіта над Мінскам за кошт таго, мабыць, што горад больш цёплы», — сказала С. Рыбакова.
0
0
0
0
0
0