У пункце пропуску «Казловічы» даглядалі грузавы аўтамабіль, які перавозіў груз з Бельгіі ў Расію.
Падчас дагляду высветлілася, што ў грузавым адсеку паўпрычэпа знаходзілася звыш 4,8 тысяч незадэклараваных касметычных набораў.
У іх камплект уваходзілі губная памада, алоўкі, туш, цені, ласьёны, крэму і інш. Сродкі для макіяжу і догляду за скурай былі вытворчасці ЗША, Англіі і Францыі.
У выніку тавар канфіскаваны. Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.





