Злачынцы скарысталіся тым, што новую купюру ў 500 еўра бачыль пакуль што нямногія.

Таму яны «зрабілі» патрэбныя грошы з купюры ў 500 зімбабвійскіх даляраў.

Прадавец на рынку па вуліцы Горкага спачатку не заўважыў падману, і прыняў у якасці аплаты за дублёнкі дзве «новенькія» купюры. Але пазней, прыгледзеўшыся, ён адразу выклікаў міліцыю.

Аднак, гледзячы па ўсім, знайсці махляроў пакуль не змаглі.

«У дачыненні да невядомых заведзена крымінальная справа за махлярства, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС ўжо ідуць па следзе зламыснікаў», — паведамляе прэс-служба Гродзенскага УУС.

Нагадаем, што ў Зімбабвэ адна з самых танных валют у свеце.

З-за пастаяннай інфляцыі — у некаторыя гады яна дасягала 200 млн працэнтаў! — цана мясцовага даляра няўхільна падае.

А калі цэны пачынаюць дасягаць мільярдных велічыняў, улады проста праводзяць чарговую дэнамінацыю. Таму, зараз 500 зімбабвійскіх даляраў складае каля 1,5 даляра ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?