Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 23 студзеня падчас тэлефоннай гутаркі «шырока абмеркавалі сітуацыю ва Украіне ў сувязі з яе рэзкім абвастрэннем», паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі шырокі спектр пытанняў як міжнароднага парадку дня, так і двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ішла пра сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая паводле дамоўленасцяў адбудзецца бліжэйшым часам. Запланавана таксама сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін. «Сёння ж было прынятае рашэнне аб правядзенні ў пачатку сакавіка пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы», — паведамляе прэс-служба. 

Акрамя таго, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб сумесных дзеяннях па пераадоленні эканамічных праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?