Прыходзіць Рабіновіч да рабіна. Ён хацеў бы пачаць сваю справу, але каб без усякай рызыкі.

Рабін, падумаў і дае савет:

— Гандлюй мукой і дошкамі. З гэтым не прагарыш. Жывым заўсёды патрэбен хлеб, мёртвым — дошкі на труну.

Прайшоў год, Рабіновіч збанкрутаваў.

— Рабі, — заяўляе ён, — вы сказалі, жывыя і мёртвыя заўсёды будуць мець патрэбу ў маім тавары. Але ў нашым мястэчку людзі не жывуць і не паміраюць, яны пакутуюць….

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0