фота Надзеі Бужан, Tribuna.com

фота Надзеі Бужан, Tribuna.com

Пра гэта кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі заявіў у інтэрв'ю Tribuna.com

«Я прыхільнік моцнай дзяржавы. Лепш палітыка Пуціна, чым палітыка Гарбачова і Ельцына. Абсалютна не хачу разбірацца ў пытаннях вайны, якая ідзе ва Украіне. Там вельмі шмат правых і вінаватых.

У тым, што адбылося, вінаватыя ў першую чаргу самі ўкраінцы.

На сённяшні дзень не веру, што многія ўладазаможныя задумалі усё гэта ў імя народа. Народ проста выкарыстоўваецца. Як ні круці, нам блізкі і расійскі, і ўкраінскі народ.

Мне прыемна, што на чале расійскага народа стаіць такі палітык і прэзідэнт, як Пуцін.

Для мяне відавочна, што Пуцін — моцны чалавек. Мне падабаюцца такія палітыкі. Не думаю, што Нямцоў і Яўлінскі вялі б Расію ў правільным кірунку. Дэмакратыя патрэбна там, дзе дэмакратыя выспявала стагоддзямі. А ў нас некалькі іншая сітуацыя..

— Зараз у Расіі крызіс. Магчыма, палітыка Пуціна не ва ўсім правільная?

— Часта гэты крызіс звязваюць з канфліктам з Украінай і еўрапейскімі санкцыямі. Не думаю, што прычыны толькі ў гэтым. Усё ж у Расіі вельмі вялікія рэсурсы. Улічваючы іх высокую да апошняга часу цану, гэтыя рэсурсы можна было выкарыстоўваць па-іншаму.

— Але ж гэтымі рэсурсамі распараджаецца таксама Пуцін.

— Пуціна я ніколькі не ідэалізую. Адказваю толькі на пытанне аб тым, якія палітыкі мне падабаюцца. Да таго ж рашэнні, як распараджацца рэсурсамі, прымае не толькі Пуцін. Расіі прыходзіцца балансаваць, з аднаго боку пазіцыянуючы сябе рынкавай краінай, а з другога — сітуацыя загадвае выкарыстоўваць магутны адміністрацыйны рэсурс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0