AP

AP

Амерыканскі сурок Філ прадказаў, што зіма будзе доўжыцца яшчэ шэсць тыдняў.

Жывёла, якая жыве ў горадзе Панксатоні (штат Пенсільванія), вылезла з нары, але спалохалася, убачыўшы свой цень. Паводле традыцыйных уяўленняў, такія паводзіны жывёлы азначае, што зіма будзе доўгай. Сурок вылез з нары у 7:25 раніцы па мясцовым часе.

У мінулым годзе Філ таксама спалохаўся свайго ценю і схаваўся ў нару. У 2013 годзе з-за пахмурнага надвор'я сурок не ўбачыў ценю, тым самым прадказаўшы ранні прыход вясны.

Дзень сурка штогод адзначаецца ў ЗША і Канадзе 2 лютага.

Сурок Філ з Панксатоні лічыцца самым знакамітым прадракальнікам надвор'я ў ЗША. Філ робіць свае прагнозы з 1887 года, пры гэтым толькі 17 раз сурок прадказаў наступ ранняй вясны. Штогод паглядзець на Філа ў горад прыязджаюць каля 30 тысяч чалавек.

Філ робіць памылковыя прадказанні ў 60 працэнтах выпадкаў.

У Нацыянальным цэнтры кліматычных звестак ЗША, даследаваўшы прагнозы Філа, афіцыйна заявілі аб іх недакладнасці і падкрэслілі, што сурок «не валодае здольнасцямі прадказальніка».

А вось украінскія суркі і скунсы, наадварот, прадказваюць ранні прыход вясны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?